Рэгістрацыя Праграма Выступоўцы Месца
Рэгістрацыя
8 кастрычніка
12:00 - 19:00
EventSpace
Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды скіраваная хада гісторыі. Новая канферэнцыя “Ідэі” акурат пра гэта. Reshape 2017 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Галоўныя тэмы Reshape 2017:

новая эканоміка, трансфармацыя грамадства, будучыня медыяў

12:00 - 12:20
Рэгістрацыя (кава і прысмакі)
12:20 - 12:30
Вітальнае слова. Рыгор Астапеня
12:30 - 13:15
“Make Belarus great again” – гутарка з Паўлам Данэйкам пра будучыню нашай эканомікі і бізнесу
Мы прайшлі шлях ад трактара да блакчэйна. Дзе ў гэтым свеце месца для Беларусі і чым займацца сёння, каб зарабіць грошы заўтра?
13:15 - 13:30
Кава і прысмакі
13:30 - 14:30
Панэльная дыскусія
Прыход Прамысловасці 4.0: смерць беларускай эканомікі ці шанец для адраджэння?
Сусветны банк сцвярджае, што аўтаматызацыя заб’е 2/3 працоўных месцаў у краінах на шляху развіцця. Беларуская эканоміка і без гэтага буксуе, ці перажыве яна чарговы апакаліпсіс?

Сусветны банк сцвярджае, што аўтаматызацыя заб’е 2/3 працоўных месцаў у краінах на шляху развіцця. Беларуская эканоміка і без гэтага буксуе, ці перажыве яна чарговы апакаліпсіс?

Што вы даведаецеся:

Што чакае беларускую эканоміку?

Што неабходна, каб адбыліся структурныя змены?

Ці дапаможа краіне ПВТ 2.0?

Выступоўцы:

Мікалай Маркоўнік генеральны менеджар VP Capital Беларусь

Уладзімір Кавалкін кіраўнік праекта “Кошт урада”

Дзмітрый Красоўскі эканаміст, Міністэртсва эканомікі

Марыя Свідэрская эканамiстка Прадстаўнiцтва Мiжнароднага валютнага фонда ў Беларусі

Мадэратар

Антон Раднянкоў

14:30 - 14:45
Кава і прысмакі
14:45 - 15:45
Панэльная дыскусія
Як у Мінску нарадзілася грамадзянская супольнасць (і што чакаць іншым часткам краіны)
Неверагодна, але факт: у Мінску паўстае грамадзянская супольнасць. Гараджане пачынаюць абуджацца, бо ўпалі заробкі. Ці змены сапраўды назаўсёды?

Неверагодна, але факт: у Мінску паўстае грамадзянская супольнасць. Гараджане пачынаюць абуджацца, бо ўпалі заробкі. Ці змены сапраўды назаўсёды?

Што вы даведаецеся:

Куды падзелася абыякавасць мінчукоў?

Як змяніць горад?

Ці ёсць грамадзянская супольнасць у рэгіёнах?

Выступоўцы:

Дзяніс Кобрусеў заснавальнік кампаніі “Генплан для мінчан”

Кацярына Саковіч кіраўніца Getbob agency

Святлана Гатальская актывістка праекта MAKEOUT

Уладзімір Булаўскі актывіст прасторы Vitebsk4me

Мадэратар

Глеб Мартынаў

15:45 - 16:00
Кава і прысмакі
16:00 - 17:00
Панэльная дыскусія
Якасная журналістыка і хайп: як рабіць правільнае медыя ў 2018
Беларускія дзяржаўныя медыі ніколі не вылучаліся высокай якасцю і прайгравалі ў канкурэнцыі расійскім калегам. Ці здольныя незалежныя інтэрнэт-медыі замяніць дзяржаўныя СМІ і забяспечыць беларусаў якасным кантэнтам?

Беларускія дзяржаўныя медыі ніколі не вылучаліся высокай якасцю і прайгравалі ў канкурэнцыі расійскім калегам. Ці здольныя незалежныя інтэрнэт-медыі замяніць дзяржаўныя СМІ і забяспечыць беларусаў якасным кантэнтам?

Што вы даведаецеся:

Як незалежным СМІ перамагчы ў вайне за давер беларусаў?

Што рабіць з аўдыторыяй “Аднакласнікаў”?

Калі беларускі Youtube апярэдзіць Беларусь-1?

Выступоўцы:

Ганна Бонд тэлевядучая

Насця Рагатко галоўная рэдактарка KYKY.org

Эдуард Пальчыс заснавальнік парталу 1863х.com

Максім Беразінскі шэф-рэдактар сайта Tribuna.com

Мадэратар

Іван Шыла

17:00 - 17:15
Кава і прысмакі
17:15 - 18:00
“Урокі незалежнасці“. Размова са Станіславам Шушкевічам
Як будавалася нашая краіна і што рабіць аднагодкам незалежнасці, каб зрабіць Беларусь лепшай.
18:00 - 19:00
Келіх віна ў гонар Цэнтра новых ідэй
Ганна Бонд журналістка, мадэль і проста селебрыці. Вядоўца “Сталічнага вентылятара” на партале Onliner.
Ганна Бонд
Ганна Бонд
Дзяніс Кобрусеў грамадскі актывіст, адзін з заснавальнікаў кампаніі “Генплан – для мінчан!”. Дзяніс заўсёды знаходзіцца на перадавой супрацьстаяння мінчукоў і гарадскіх уладаў, удзельнік бітваў за Асмалоўку, Катоўку і Курапаты.
Дзяніс Кобрусеў
Дзяніс Кобрусеў
Кацярына Саковіч кіраўніца digital-агенцтва Getbob agency. Ведае вельмі шмат пра лічбавую рэвалюцыю, дыгіталізацыю, а таксама рэкламныя кампаніі, накіраваныя на падтрымку культуры і мовы.
Кацярына Саковіч
Кацярына Саковіч
Мікалай Маркоўнік генеральны менеджар кампаніі «VP Capital-Беларусь», якая мела дачыненне да распрацоўкі дэкрэта аб ПВТ 2.0. Шматкроць публічна падтрымліваў ідэі захавання льготаў для ІТ-сектара, развіцця эканомікі ведаў і дэбюракратызацыі краіны.
Мікалай Маркоўнік
Мікалай Маркоўнік
Насця Рагатко новая галоўная рэдактарка KYKY.org. Заняла гэтую пасаду замест таго, каб паехаць па размеркаванні ў Добруш.
Насця Рагатко
Насця Рагатко
Павел Данэйка “нашае ўсё” ў сферы бізнесу і рэформаў. Генеральны дырэктар Бізнес-школы ІПМ і адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC.
Павел Данэйка
Павел Данэйка
Святлана Гатальская каардынатарка кінафестывалю meta- і кінаклуба MAKEOUT. Праз культуру і крытычнае мастацтва Святлана закранае тэмы гендару, сексуальнасці і іх беларускіх асаблівасцяў.
Святлана Гатальская
Святлана Гатальская
Уладзімір Булаўскі актывіст прасторы vitebsk4me, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Віцебскім рэгіёне. Уладзімір стаіць на варце культурнага жыцця Віцебска – арганізатар шматлікіх фестываляў, канцэртаў і адукацыйных мерапрыемстваў.
Уладзімір Булаўскі
Уладзімір Булаўскі
Уладзімір Кавалкін кіраўнік праекта «Кошт урада» даследчага цэнтра BIPART. Ведае, колькі дзён у годзе мы працуем на дзяржаву, якога памеру карупцыя ў нашых дзяржзакупках і якія петыцыі самыя эфектыўныя.
Уладзімір Кавалкін
Уладзімір Кавалкін
Эдуард Пальчыс заснавальнік партала 1863x.com і палітычны блогер. Актыўна змагаецца з “рускім светам”, за што яго арыштоўвалі прадстаўнікі беларускага КДБ, а таксама трымалі пад вартай чатыры месяцы ў СІЗА Бранска расейскія праваахоўнікі.
Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс
Дзмітрый Красоўскі эканаміст, працуе ў дэпартаменце па прадпрымальніцтву Міністэрстве эканомікі.
Дзмітрый Красоўскі
Дзмітрый Красоўскі
Максім Беразінскі адзін са стваральнікаў Goals.by, цяпер шэф-рэдактар Tribuna.com. Даказаў, што сайты пра спорт могуць быць цікавымі і сучаснымі.
Максім Беразінскі
Максім Беразінскі
Марыя Свідэрская эканамістка Прадстаўніцтва Міжнароднага валютнага фонда ў Беларусi. Дапамагае экспертам МВФ выкарыстоўваць міжнародны досвед з улікам асаблівасцяў нашай краіны.
Марыя Свідэрская
Марыя Свідэрская
Станіслаў Шушкевіч першы лідар незалежнай Беларусі, які скасаваў Савецкі Саюз.
Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч